У Мінску 1 мая пройдзе гарадскі роварны парад
Закончыцца ён міні-фэстам.
1 траўня ў цэнтры Мінску адбудзецца велапарад, паведамляюць "Мінск-навіны". Удзельнікі стартуюць а 15-й ад "Мінск-Арэны" і праедуць па двух праспектах — Пераможцаў і Машэрава.
Потым раварысты накіруюцца на пляцоўку ў парку Перамогі. Там, на беразе Камсамольскага возера з 16-й да 19-й пройдзе міні-фэст. Яго ўдзельнікам прапануюць конкурсы, спаборніцтвы, забавы, таксама будзе працаваць роварная майстэрня.
Фота — minsknews.by