У Мінску абмеркавалі канстытуцыйную рэформу ва Украіне і выбары на Данбасе
Іншых падрабязнасцяў перамоваў палітычнай падгрупы па Украіне прэса не даведалася.
14 ліпеня ў Мінску збіралася палітычная падгрупа па Украіне. Яе пасяджэнне прайшло ў "Прэзідэнт-гатэлі". Пасяжэнне праходзіла без прадстаўнікоў прэсы, аднак тэлеканалу АНТ удалося даведацца некаторыя падрабязнасці. Паведамляецца, што ўдзельнікі перамоваў абмяркоўвалі канстытуцыйную рэформу ва Украіне і мясцовыя выбары ў так званых Данецкай і Луганскай народных рэспубліках.
Нагадаем, што 14 ліпеня Вярхоўная Рада Украіны прызначыла мясцовыя выбары на 25 кастрычніка. З пастановы былі выключаныя Рэспубліка Крым, а таксама Данецкая і Луганская вобласці.
Мясцовыя выбары ва Украіне пройдуць без Данецка і Луганска
Вынікі пасяджэння ў Мінску будуць разгледжаныя на бліжэйшай сустрэчы трохбаковай кантактнай групы АБСЕ-Расія-Украіна. Мяркуецца, што яна збярэцца ў Мінску роўна праз тыдзень.
Фота: pppbelarus.by