У Мінску абмеркавалі перспектывы ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і ЕС (фота)
Беларускую сталіцу наведаў прадстаўнік Еўрасаюза Гунар Віганд.
19 лістапада ў Мінску адбылася сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з дырэктарам дэпартамента Расіі, "Усходняга партнёрства", Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Гунарам Вігандам. Як інфармуе прэс-служба МЗС Беларусі, бакі абмяняліся меркаваннямі аб бягучых пытаннях і перспектывах узаемадзеяння паміж нашай краінай і Еўрасаюзам. Гаворка ішла і пра ўдзел Беларусі ў ініцыятыве "Усходняе партнёрства".
Нагадаем, прадстаўнік ЕС Гунар Віганд адмовіўся ад сустрэч з лідарамі беларускай апазіцыі і палітычна ангажаванай грамадзянскай супольнасцю.
Прадстаўнік Еўракамісіі праігнараваў беларускую апазіцыю?
Фота — mfa.gov.by