У Мінску абмяркуюць мясцовыя выбары на Данбасе і яго асаблівы статус

У Мінску абмяркуюць мясцовыя выбары на Данбасе і яго асаблівы статус

У аўторак, 6 кастрычніка, у Мінску пройдуць сустрэчы падгруп і кантактнай групы па ўрэгуляванні канфлікту ў Данбасе.

Дэлегацыя так званай "Данецкай народнай рэспублікі" плануе абмеркаваць закон аб амністыі, арганізацыю мясцовых выбараў і асаблівы статус рэгіёну. Пра гэта інфармуе ТАСС са спасылкай на паўнамоцнага прадстаўніка "ДНР" у кантактнай групе Дзяніса Пушыліна.

Таксама, па яго словах, будуць абмяркоўвацца аднаўленне стратэгічна важных чыгуначных перагонаў, электразабеспячэнне на лініі фронту і размініраванне вадаводу ў Ясінавацкім раёне.

Новы раўнд перамоваў кантактнай групы адбудзецца пасля сустрэчы "нармандскай чацвёркі" ў Парыжы 2 кастрычніка. Па словах прэс-сакратара расійскага прэзідэнта Дзмітрыя Пяскова, перамовы "былі насычанымі". На іх абмяркоўвалася выкананне мінскіх дамоўленасцяў, у тым ліку пытанні адводу ўзбраенняў, выбараў, амністыі.

Фота: kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі