У Мінску адбудзецца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Сяргея Лаўрова

У Мінску адбудзецца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Сяргея Лаўрова

У Мінску адбудзецца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Сяргея Лаўрова. Міністр замежных спраў Расіі 15-16 траўня наведае Беларусь з рабочым візітам.

Раней паведамлялася, што Лаўроў сустрэнецца ў Мінску з кіраўніком МЗС нашай краіны Уладзімірам Макеем. Яны збіраюцца абмеркаваць "шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва". Пра запланаваную сустрэчу з Лукашэнкам паведаміла прэс-служба МЗС Расіі. Адзначаецца, што будзе абмеркаваная рэалізацыя прынятай 15 снежня 2015-га ў Маскве сумеснай заявы кіраўнікоў Беларусі і Расіі, а таксама праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі.

У Мінску міністр замежных спраў Расіі збіраецца сустрэцца таксама з палітолагамі, прадстаўнікамі нейкіх грамадскіх арганізацый, выкладчыкамі і студэнтамі факультэта міжнародных адносін БДУ.

У Мінску адбудзецца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Сяргея Лаўрова
Сяргей Лаўроў і Уладзімір Макей. Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі