У Мінску адкрыліся першыя ў Беларусі энергаэфектыўныя яслі-садок (фота)

У Мінску адкрыліся першыя ў Беларусі энергаэфектыўныя яслі-садок (фота)

У Мінску ў мікрараёне Вяснянка адкрыліся першыя ў Беларусі энергаэфектыўныя яслі-садок. Такі падарунак беларускай сталіцы зрабіла славенская кампанія Riko. Ва ўрачыстым адкрыцці паўдзельнічаў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.

Адзначаецца, што яслі-садок — першы ў нашай краіне аб'ект, пабудаваны па еўрапейскіх нормах энергаэфектыўнасці: затраты энергіі дасягаюць 39,4 кВт.г на 1 кв. м. Падчас пабудовы (а будынак быў узведзены за 9 месяцаў) славенцы выкарысталі найноўшыя архітэктурныя і будаўнічыя тэхналогіі, выключна экалагічна чыстыя матэрыялы. У памяшканнях шмат святла, у іх няма калідораў, паколькі і яны выкарыстоўваюцца для гульняў. Няма і асобных спальных пакояў, паколькі яны плаўна пераходзяць у гульнявыя пакоі, інфармуе БЕЛТА.

Яслі-садок разлічаны на 100 дзяцей.

У Мінску адкрыліся першыя ў Беларусі энергаэфектыўныя яслі-садок (фота)
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі