У Мінску асудзілі бацьку і сына, якія адправілі ў шпіталь міліцыянера
У Мінску асудзілі бацьку і сына, якія адправілі ў шпіталь міліцыянера. Іх прызналі вінаватымі ў "гвалце альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў". Крымінальную справу разглядаў суд Першамайскага раёна сталіцы. Малады чалавек атрымаў 4 гады і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а яго бацька — 4 гады.
Здарэнне адбылося 23 студзеня сёлета. Міліцыянеры прыехалі дахаты да 23-гадовага мінчука, каб адправіць яго адбываць 10 сутак арышту (за якое адміністрацыйнае правапарушэнне быў пакараны, не ўдакладняецца). Аднак яны сутыкнуліся з супраціўленнем з боку і маладога чалавека, і яго 50-гадовага бацькі. Сцвярджаецца, што міліцыянерам нанеслі цялесныя пашкоджанні "рознай ступені цяжкасці", парвалі іх абмундзіраванне. Аднаго з сілавікоў пасля шпіталізавалі. Хуліганаў адразу ж затрымалі.
У судзе мужчыны прызналі сваю віну толькі часткова.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.