У Мінску аўтамабіль заехаў на прыпынак, пацярпелі тры чалавекі

У Мінску аўтамабіль заехаў на прыпынак, пацярпелі тры чалавекі

У Мінску легкавы аўтамабіль VW Touran заехаў на прыпынак грамадскага транспарту, на якім былі людзі. Здарэнне адбылося ў пятніцу каля станцыі метро "Малінаўка". Як паведамляе БЕЛТА, пацярпелі тры чалавекі — жанчына з 13-гадовым дзіцём (сведкі кажуць, што ў іх самыя сур'ёзныя траўмы) і малады чалавек.

На месца здарэння прыязджалі некалькі "хуткіх".

Па словах сведкаў, за рулём аўтамабіля знаходзіўся пажылы мужчына, а на пасажырскім сядзенні — яго жонка.

ДАІ паведамляе, што здарэнне адбылося каля 13:20 на праспекце Дзяржынскага. У ДТЗ патрапілі тры аўтамабілі, пасля чаго VW Touran выехаў за межы праезнай часткі.

У Мінску аўтамабіль заехаў на прыпынак, пацярпелі тры чалавекі
На месцы здарэння / TUT.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі