У Мінску без цяпла застануцца 94 дамы, 11 садкоў, 7 школ і дзіцячы дом

Частка мінчукоў застанецца без цяпла і гарачай вады / pixabay.com
Частка мінчукоў застанецца без цяпла і гарачай вады / pixabay.com

30 сакавіка ў Мінску без цяпла і гарачай вады застануцца жылыя дамы, садкі і школы ў мікрараёне Паўднёвы Захад, паведамляе "Мінскэнерга".

Прычынай называюць рамонт пашкоджанай цепламагістралі №52, якая пралягае ўздоўж праспекта газеты "Звязда".

Без ацяплення і гарачай вады з 8:00 да 22:00 застануцца 94 жылыя дамы ў квартале праспекта Любімава і праспекта газеты "Звязда", а таксама вуліц Бялецкага і Рафіева, 11 садкоў, дзіцячы дом, 7 школ і 26 адміністрацыйных будынкаў — у тым ліку юрыдычны каледж, басейн "Нептун", дзве паліклінікі ды інш.

Поўны спіс адрасоў можна пабачыць па спасылцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі