У Мінску да 31 сакавіка абмяжоўваюць рух на важнай развязцы

Мост на скрыжаванні МКАД і праспекта Дзяржынскага
Мост на скрыжаванні МКАД і праспекта Дзяржынскага

У Мінску з 6 лютага да 31 сакавіка будзе абмежаваны рух на важнай развязцы на выездзе з горада. Рух па крайніх левых палосах у абодвух напрамках будзе закрыты на праспекце Дзяржынскага пад МКАД.

Абмежаванні ўводзяцца ў сувязі з капітальным рамонтам пуцеправода на скрыжаванні МКАД і праспекта Дзяржынскага. Цэнтральныя палосы патрэбны для працы будаўнічай тэхнікі і ўстаноўкі лясоў.

Мінская ДАІ просіць аўтамабілістаў "з разуменнем паставіцца да вытворчасці рамонтных работ". Каб пазбегнуць затораў вадзіцелям, цяпер неабходна выбіраць маршрут з улікам абмежаванняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі