У Мінску дэмантавалі пешаходны мост і абяцаюць пабудаваць новы да 21 чэрвеня

У Мінску дэмантавалі пешаходны мост і абяцаюць пабудаваць новы да 21 чэрвеня

У Мінску дэмантавалі пешаходны мост праз Свіслач у раёне Палаца спорту. Будаўнікі абяцаюць пабудаваць там новы мост да 21 чэрвеня, да адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў, інфармуе minsknews.by. Яго выгляд моцна не зменіцца. Галоўнае, што зробяць будаўнікі, — заменяць металічную балку. Папярэдняя з'яўляецца "трафейнай", дасталася ад нямецкай арміі часоў Другой сусветнай вайны. З дапамогай спецыяльных металічных канструкцый хутка наладжваліся пераправы. У Мінску яе ўсталявалі ў 1947-м. Таксама з'явяцца новыя парэнчы і пакрыццё.

На капітальны рамонт было выдаткавана 300 тысяч рублёў. Раней абмяркоўваўся варыянт пабудовы новага моста з кардынальнай зменай знешняга выгляду, але на гэта не знайшлося сродкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі