У Мінску другі месяц шукаюць мужчыну, які забыўся на $100 у касе банка
Мінская міліцыя другі месяц шукае мужчыну, які забыўся ў касе банка на 200 беларускіх рублёў (прыкладна $100). Здарэнне адбылося ўвечары 31 жніўня. Мужчына прыйшоў у аддзяленне "БНБ-Банка" на праспекце Пераможцаў, каб прадаць 200 долараў ЗША.
Сітуацыя была абсалютна звычайнай да таго моманту, як кліент не пакінуў у перадаткавым латку 200 беларускіх рублёў. Да цяперашняга часу высветліць асобу мужчыны, каб вярнуць яму гэтыя грошы, не атрымалася.
У банку просяць дапамагчы ва ўсталяванні асобы гэтага шчодрага грамадзяніна. Калі вы ведаеце мужчыну на фота ці мае інфармацыю пра яго асабістыя звесткі, просьба паведаміць пра гэта па тэлефонах: 8 (017) 388 38 17; 8 (033) 684 35 52.
Фота: ГУУС Мінгарвыканкама