У Мінску дыпламаты правялі тэнісны турнір на прызы Уладзіміра Макея
У Мінску прайшоў першы дыпламатычны тэнісны турнір на прызы міністра замежных справаў Беларусі Уладзіміра Макея. Паводле інфармацыі прэс-службы МЗС, у спаборніцтвах прынялі ўдзел кіраўнікі і супрацоўнікі дыпламатычных місіяў, акрэдытаваных у Беларусі, прадстаўнікі знешнепалітычнага ведамства і іншыя беларускія чыноўнікі.
Удзельнікі выступалі ў адзіночным і ў парных разрадах. Перамога ў індывідуальным разрадзе дасталася прадстаўніку амбасады Венесуэлы ў Беларусі, у парным разрадзе — супрацоўнікам беларускага МЗС. Перамогу ў міксе заваявалі амбасадар Італіі з жонкай.
Падчас цырымоніі ўзнагароджання Уладзімір Макей заявіў, што гэты турнір стане традыцыйным.