У Мінску гарэў парнікова-цяплічны камбінат
Пажар у Мінскім парнікова-цяплічным камбінаце / minsk.mchs.gov.by
Увечары 24 красавіка на тэрыторыі Мінскага парнікова-цяплічнага камбіната здарыўся пажар, паведамляе прэс-служба МНС.
Прыбыўшы на месца выкліку ратавальнікі пабачылі, што на адкрытай пляцоўцы камбіната гараць драўляныя паддоны. Плошча пажару склала 400 квадратных метраў.
Эвакуацыя людзей не спратрэбілася, пацярпелых пры здарэнні няма. Пажар удалося ліквідаваць прыкладна за гадзіну.
Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём неўстаноўленай асобай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.