У Мінску каля 400 гаўбцоў знаходзяцца ў аварыйным стане
Пра гэта заявіў намеснік гендырэктара Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі Сяргей Пушкоў.
Паводле яго слоў, агулам трэба адрамантаваць больш за 9 тысяч гаўбцоў у дамах. Штогод удаецца рамантаваць 1,5-2 тысячы гаўбцоў.
Што да сітуацыі ў краіне, дык з 700 тысяч гаўбцоў удаецца "паднавіць" каля 7 тысяч.
Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі прапанавала стварыць асобную мэтавую праграму па аднаўленні гаўбцоў, паведамляе БелаПАН.
Адзначым, што сёлета абрынуліся некалькі гаўбцоў у жылых дамах у Мінску, Слоніме і Магілёве.
Міліцыя паўтара месяца шукае скрадзены... балкон (фота)
Фота — delfi.lt