У Мінску каля абменнікаў займалі чаргу звечара (фота)

У Мінску позна ўвечары 18 снежня каля абменнікаў на чыгуначным вакзале людзі займалі чаргу. Як піша "Наша ніва", чэргі былі адносна невялікія, апоўначы валюту чакалі некалькі дзясяткаў чалавек. Калі хтосьці здаваў долары, іх адразу ж выкуплялі.

Нагадаем, 18 снежня сярэдні курс продажу наяўнага долара за дзень вырас на 320 рублёў — з 11140 да 11460. Пры гэтым у абменных пунктах валюты амаль не засталося, касіры прадавалі толькі тое, што прыносіла насельніцтва, інфармуе БелаПАН.

Тым часам курс долара на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы вырас за два дні на 20 рублёў — да 10890. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь "не будзе бегчы за Расіяй і дэвальваваць свой рубель".

Фота — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі