У Мінску хочуць зладзіць гонкі на электрамабілях

Электрамабіль Tesla / Шон Гэлап, Getty Images Europe​
Электрамабіль Tesla / Шон Гэлап, Getty Images Europe​

У Мінску плануюць зладзіць гонкі на электрамабілях. Заезд адбудзецца 10 верасня на палігоне для выпрабаванняў мабільных машын інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, паведамляе прэс-служба Міністэрства энергетыкі.

Плануецца, што ў спаборніцтвах возьмуць удзел больш за 20 экіпажаў — уладальнікаў уласных электракараў. Яны павінны будуць праехаць гарадскую дыстанцыю і выканаць заданні на палігоне. Пераможцаў чакаюць сертыфікаты на бясплатную зарадку ў сетцы MALANKA.

Акрамя асноўнага спаборніцтва ў межах "Minsk ELECTRO-2022" адбудзецца дрыфт-шоу на электраматацыклах і гонкі на электрасамакатах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі