У Мінску Land Rover наляцеў на тралейбус, загінуў кіроўца легкавіка

У Мінску Land Rover наляцеў на тралейбус, загінуў кіроўца легкавіка

У Мінску Land Rover наляцеў на тралейбус, загінуў 35-гадовы кіроўца легкавіка. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба сталічнай ДАІ, ДТЗ адбылося ўвечары ў аўторак на Арлоўскай вуліцы ў момант, калі тралейбус знаходзіўся на прыпынку грамадскага транспарту, выходзілі і заходзілі пасажыры.

Кіроўца аўтамабіля атрымаў траўмы, яго спрабавалі выратаваць медыкі, але мужчына памёр. Мяркуецца, што кіроўца легкавіка мог знаходзіцца ў стане наркатычнага ап'янення.

У Мінску Land Rover наляцеў на тралейбус, загінуў кіроўца легкавіка
На месцы ДТЗ / @gaiminsk

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі