У Мінску магчымыя збоі ў раскладзе пасажырскага транспарту з-за надвор'я
Мінск 11 снежня / facebook.com
У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я магчымыя збоі ў раскладзе руху пасажырскага транспарту ў Мінску. Мінсктранс просіць ўлічваць гэта пры планаванні паездак.
На 11-12 снежня ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. 11 снежня ў Беларусі моцныя ападкі — снег, а на паўднёвым усходзе мокры снег і дождж.
12 снежня на дарогах чакаецца галалёдзіца. Уначы ў паўночнай частцы Беларусі — моцны снег, мяцеліца і вецер парывамі да 15-20 м/с.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.