У Мінску на час Еўрапейскіх гульняў перакрыюць рух на дзвюх вуліцах

У Мінску на час Еўрапейскіх гульняў перакрыюць рух на дзвюх вуліцах

У Мінску на час Еўрапейскіх гульняў перакрыюць рух на дзвюх вуліцах. Як паведамляе TUT.by са спасылкай на сталічную ДАІ, з 10 чэрвеня па 2 ліпеня праезд транспарту будзе закрыты па вуліцы Чурлёніса на ўчастку ад праспекта Дзяржынскага да праезда Каралінскага і па праездзе Каралінскім ад вуліцы Чурлёніса да мясцовага праезду да "Вёскі спартсменаў".

Выключэнне — транспарт, акрэдытаваны фондам "Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года".

З 17 чэрвеня па 2 ліпеня абмежаванне для руху транспарту ўводзяць таксама на Гарадскім валу ад Нямігі да праспекта Незалежнасці. Праязджаць праз гэты ўчастак таксама зможа толькі транспарт, акрэдытаваны на Еўрапейскія гульні.

Кіроўцаў просяць браць пад увагу гэтую інфармацыю пры выбары маршруту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі