У Мінску на дзіцячай пляцоўцы знайшлі авіябомбу

У Мінску на дзіцячай пляцоўцы знайшлі авіябомбу

Авіябомбу часоў Другой сусветнай вайны знайшлі амаль у цэнтры Мінска 6 лістапада, паведамляе прэс-служба МУС.

Небяспечную знаходку выявіў на вуліцы Брылеўскай, 23 будаўнік падчас работ у катлаване. Ён натыкнуўся на яе рыдлёўкай. Дарэчы, недалёка размяшчаецца стары аэрапорт "Мінск-1".

На месца здарэння прыбылі сапёры выбухатэхнічнага цэнтра ўнутраных войскаў МУС, прадстаўнікі Следчага камітэта і МНС.

Людзей з двара эвакуявалі. Бомбу вывезлі на палігон для знішчэння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі