У Мінску на прыпынку траўмаваная жанчына
У Мінску на праспекце Ракасоўскага на прыпынку грамадскага транспарту траўмаваная жанчына. Як паведамляюць ратавальнікі, у яе патрапіла сарванае моцным ветрам яго пластыкавае пакрыццё. Медыкі ўдакладняюць, што пацярпелая — пенсіянерка. Пасля аказання меддапамогі яе адпусцілі "на амбулаторнае лячэнне".
У пятніцу ў Мінску панаваў моцны вецер, які ламаў дрэвы, білборды, пашкодзіў прыпынкі грамадскага транспарту. Падрабязнасці — на сайце МНС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.