У Мінску на зборы дзіцяці ў школу спатрэбіцца да 7 млн рублёў

У Мінску на зборы дзіцяці ў школу да новага навучальнага года спатрэбіцца ад 1,5 да 7 мільёнаў рублёў. Падлікі зрабілі чыноўнікі Мінгарвыканкама, інфармуе партал tut.by. Калі для вучня малодшых класаў можа спатрэбіцца 1,5-5,8 млн, дык для вучня старэйшых класаў — 1,9-7 млн рублёў. Гэта з вопраткай, абуткам, кнігамі, сшыткамі, сумкай.

10 ліпеня ў сталіцы пачалі працаваць 15 школьных кірмашоў. У жніўні іх стане больш яшчэ на 10. Больш падрабязна пра кірмашы гл. тут.

1 верасня 2015-га за парты мінскіх школ і гімназій сядуць каля 176,7 тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак. З іх 20 900 — першакласнікі.


Фота: Еўрарадыё і БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі