У Мінску нестае амаль 4000 медработнікаў
Медыкі / pexels.com, ілюстрацыйнае фота
3914 вакансій — менавіта столькі работнікаў нестае на сёння ў сталіцы, заўважыў тг-канал "Белыя халаты".
Паводле звестак Камітэта працы, занятасці і сацыяльнай абароны Мінгарвыканкама, на 1 жніўня 2023 года ў Мінску былі патрэбныя 1913 медсясцёр, 1683 дактароў, 318 фельчараў.
Пры гэтым у Беларусі працягвае павялічвацца беспрацоўе. Сёлета ў ліпені ў беларускай эканоміцы было занята 4,147 мільёна чалавек. Гэта на 1100 чалавек менш, чым у чэрвені.
А ў параўнанні з ліпенем 2022 года колькасць беспрацоўных павялічылася на 50,2 тысячы чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.