У Мінску па даносе затрымалі кіраўнікоў танцавальнай студыі

Танцавальная студыя "Квартал"

Танцавальная студыя "Квартал" / @kvartalstudio

Сілавікі паведамляюць пра затрыманне ў Мінску дырэктара і заснавальніцу студыі танцаў. Затрыманыя кажуць на відэа, што ў іх студыі ў 2020 годзе вучні малявалі плакаты для маршаў. Заснавальніца студыі таксама паведамляе, што і сама брала ўдзел у пратэстах.

"Наша Ніва" піша, што гаворка ідзе пра студыю танцаў "Квартал". Затрыманых клічуць Юлія Шостак і Аляксандр Душэўскі. Сілавікі таксама адзначылі, што прыйшлі ў танцавальную студыю па даносе.

В Минске по доносу задержали руководителей танцевальной студии
Кіраўнікоў затрымалі за тое, што ў студыі падчас пратэстаў малявалі плакаты / тг-канал сілавікоў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі