У Мінску пачалося грамадскае абмеркаванне генплана сталіцы

У Мінску пачалося грамадскае абмеркаванне генплана сталіцы

12 кастрычніка ў Мінску пачалося грамадскае абмеркаванне новай рэдакцыі генплана сталіцы, інфармуе БЕЛТА. Рэалізацыя праекта плануецца на тэрыторыі Мінска, частцы тэрыторыі Мінскага і Смалявіцкага раёнаў.

Новая рэдакцыя генплана скіраваная на прывядзенне яго ў адпаведнасць з новай дзяржаўнай палітыкай па сістэме рассялення краіны з улікам развіцця гарадоў-спадарожнікаў. Таксама ў генплане прадугледжваецца актыўнае асваенне неэфектыўна выкарыстоўваных гарадскіх земляў, аптымізацыя жыллёвай палітыкі са зніжэннем аб'ёмаў жыллёвага будаўніцтва, а таксама захаванне тэрыторый сельскагаспадарчага прызначэння.

Грамадскае абмеркаванне працягнецца па 5 лістапада. Пазнаёміцца ​​з экспазіцыяй і іншымі матэрыяламі генплана Мінска можна будзе з панядзелка па пятніцу з 14-й да 18-й, а ў суботу і нядзелю — з 10-й да 15-й. Матэрыялы можна пабачыць у будынку УП "Мінскграда" па адрасе вул. Камсамольская, 8, 2-гі паверх, каб. 204.

Заўвагі і прапановы будуць прымацца пісьмова ў кнізе заўваг і прапаноў па згаданым адрасе, а таксама праз паштовую сувязь, электронную пошту [email protected].

Інфармацыю пра вынікіах грамадскага абмеркавання абяцаюць размясціць на сайце Мінгарвыканкаму, інфармацыйных стэндах Мінгарвыканкама, у сродках масавай інфармацыі.

Фота: mdom.biz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі