У Мінску пачаўся суд на рэпетытарам Яўгенам Лівянтам і яго сям'ёй

Сям'я Лівянтаў на судзе / Sputnik
Сям'я Лівянтаў на судзе / Sputnik

У Мінску пачаўся судовы працэс над вядомым рэпэтытарам Яўгенам Лівянтам і яго сям'ёй.

Акрамя Яўгена Лівянта па справе праходзяць яго жонка Юлія, іх дочкі Галіна і Ганна, муж Ганны Мікіта Дрозд, а таксама яшчэ адзін саўладальнік адукацыйнага цэнтра "100 балаў" Аляксей Іваноў і Аляксандра Энсайн (Вільчыцкая).

Усіх іх вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах 2020 года. На судзе абвінавачаных трымаюць у клетцы ў кайданках.

Лівянта з сям'ёй і Аляксандра Іванова затрымалі напрыканцы снежня 2022-га — на пачатку студзеня 2023-га. Спярша ім прысуджалі адміністрацыйныя арышты, потым пачалі крымінальную справу.

Дэпартамент фінансавых расследаванняў пачаў на рэпетытарскі цэнт Лівянта шэсць крымінальных спраў. Заснавальнікаў цэнтра вінавацілі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. У самім цэнтры і яго філіялах прайшлі ператрусы.

Яўген Лівянт неаднаразова публічна крытыкаваў сістэму адукацыі ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі