У Беларусі прайшлі ператрусы ў рэпетыцыйным цэнтры "100 балаў"
Міліцыя заяўляла, што праводзіць праверку цэнтра / vk.com/sto_ballov_minsk
У Беларусі прайшлі ператрусы ў рэпетыцыйным цэнтры "100 балаў": і ў Мінску, і ў рэгіянальных філіялах, паведамляе @radiosvaboda. Сілавікі забралі новую дырэктарку цэнтра Таццяну Карней. Прычына затрымання невядомая.
Вядомы рэпетытар, суўладальнік цэнтра "100 балаў» Яўген Лівянт, яго жонка Юлія, старэйшая дачка Ганна, зяць Мікіта Драздоў і суўладальнік цэнтра Аляксей Іваноў з канца снежня 2022-га знаходзяцца за кратамі. Спачатку яны адбывалі на Акрэсціна адміністрацыйны арышт, а пасля ўзнікла крымінальная справа. Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах. Беларускія праваабаронцы прызналі затрыманых палітвязнямі. У студзені іх перавялі ў СІЗА № 1 Мінска.
Адразу пасля затрымання Лівянтаў міліцыя заяўляла, што па дзейнасці цэнтра "100 балаў" праводзіцца праверка. Сцвярджалася, што ён ажыццяўляў ліцэнзійную дзейнасць, не з'яўляючыся ўстановай адукацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.