У Мінску пачаўся суд над адвакатам, які абараняў Алеся Бяляцкага

Віталь Брагінец / facebook.com/vitaly.braginiec
Віталь Брагінец / facebook.com/vitaly.braginiec

У Мінску пачаўся суд над адвакатам Віталём Брагінцам, які да затрымання прадстаўляў інтарэсы праваабаронцы і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага.

Аб пачатку суда паведамляе Sputnik. Брагінца абвінавачваюць па чатырох артыкулах КК РБ: у кіраўніцтве экстрэмісцкім фарміраваннем; распаўсюдзе матэрыялаў з заклікам да прычынення шкоды нацбяспецы; распальванні сацыяльнай варожасці, а таксама ў арганізацыі і ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Sputnik адзначае, што адвакату пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Віталя Брагінца затрымалі ў маі 2022 года. Першапачаткова яго арыштавалі на 15 сутак за "непадпарадкаванне". Нібыта ён "паспрабаваў сысці" з аддзялення міліцыі. Пазней стала вядома, што Віталь затрыманы па крымінальнай справе за ўдзел у пратэстах.

У жніўні кваліфікацыйная камісія пазбавіла Брагінца ліцэнзіі "ў сувязі з ужываннем да адвакатаў дысцыплінарных спагнанняў у выглядзе выключэння з Мінскай абласной калегіі адвакатаў за ўчыненне правін, несумяшчальных са званнем адваката".  Праваабаронцы прызналі Віталя Брагінца палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі