У Мінску падаражэў квадратны метр жылля
У некаторых раёнах кватэры нечакана падаражэлі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Квадратны метр жылля ў Мінску падаражэў да $1378. У ліпені кошт быў на 7 долараў меншы, чым у жніўні.
Па звестках realt.by, усяго ў жніўні прадалі 1827 кватэр — на 12% больш, чым у ліпені. Як заўжды, найбольш папулярныя аднушкі — іх доля склала 42% ад усёй колькасці прададзенага жылля.
Больш за астатнія падаражэлі кватэры на Старажоўцы і ў раёне Опернага тэатра, нечакана — у ваколіцах аўтазавода, чакана — у Драздах.
У сталіцы прадаюць шыкоўную кватэру за амаль 1,7 млн долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.