У Мінску парушэнні правілаў паркоўкі фіксуюць у аўтаматычным рэжыме (фота)
Сталічная ДАІ атрымала і пачала выкарыстоўваць новую апаратуру.
Апаратуру, якая здольная самастойна фіксаваць парушэнні правіл прыпынку і стаянкі транспартных сродкаў, пачалі выкарыстоўваць супрацоўнікі мінскай ДАІ. Апаратна-праграмны комплекс "ПаркРайт" прызначаны для аўтаматычнага счытвання і ідэнтыфікацыі дзяржаўных рэгістрацыйных знакаў транспарту з выяваў, атрыманых з відэакамер, якія знаходзяцца ўнутры патрульнага аўтамабіля.
Прыбор у аўтаматычным рэжыме фіксуе парушэнні правілаў прыпынку, паркоўкі і стаянкі, а таксама праезд па выдзеленай паласе, прызначанай для маршрутнага транспарту, па сустрэчнай паласе і іншыя віды парушэнняў, паведамляе агенцтва "Мінск-навіны".
Ужо выпісаныя першыя штрафы (штраф за няправільную паркоўку складае 150 тысяч рублёў).
Фота — minsknews.by