У Мінску пасля вулічнай акцыі жорстка затрымалі анархістаў. Відэа
У Мінску пасля вулічнай акцыі затрымалі анархістаў. На скрыжаванні вуліц Багдановіча і Машэрава міліцыянеры спынілі тры тралейбусы і выцягвалі з іх маладых людзей. Толькі з аднаго тралейбуса вывелі 5 чалавек. Пазней сайт анархістаў паведаміў пра 10 затрыманых.
Адзначым, што акцыя супраць дэкрэту № 3 была дазволенай. Аднак анархісты былі на ёй у масках.