У Мінску патаннелі чэкі "Жыллё"
Імянныя прыватызацыйныя чэкі грамадзян праіндэксаваныя рашэннем сталічных уладаў.
Мінгарвыканкам прыняў рашэнне аб чарговай індэксацыі імянных прыватызацыйных чэкаў "Жыллё" грамадзян. Адпаведны дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале. Індэкс росту кошту будаўніцтва жылля ў параўнанні з яго коштам на 31 снежня 1991-га для індэксацыі чэкаў устаноўлены ў памеры 122 219,7 рубля.
Сайт onliner.by адзначае, што папярэдняе рашэнне па чэках "Жыллё" было прынятае ў лютым гэтага года. Тады чэкі праіндэксавалі з разліку 184 817,7 рубля за адзін чэк.
Чэкі "Жыллё" могуць быць выкарыстаны для набыцця і будаўніцтва жылля для тых асобаў, якія стаяць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоваў. Акрамя таго, чэкі могуць быць выкарыстаны для пагашэння пазыкі па крэдыце ці пазыкі, якая была ўзятая на набыццё ці будаўніцтва жылля.
Фота: tut.by