У Мінску пешахода двойчы збілі на дарозе

У Мінску пешахода двойчы збілі на дарозе

У Мінску пешаход за некалькі секунд трапіў пад дзве машыны. ДТЗ адбылося раніцай 29 кастрычніка ў Кастрычніцкім раёне сталіцы, паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя.

Каля 06:50 вадзіцель "Сітраена" рухаўся па вуліцы Магілёўскай з боку вуліцы Валадзько ў напрамку вуліцы Жукоўскага. На пераходзе, дзе светлафоры працавалі ў дзяжурным рэжыме, ён збіў пешахода 2000 года нараджэння. Ад удару таго адкінула на BMW, які рухаўся ў тым жа кірунку.

Пешаход моцна пацярпеў: атрымаў закрытую траўму жывата, пералом касцей таза.

Падчас разбіральніцтва інспектары высветлілі, што "Сітраен" не прайшоў тэхагляд, а ў кіроўцы не заключаная дамова абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці. Разбіральніцтва працягваецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі