У Мінску працягваюць адмаўляць, што беларускія верталёты заляталі ў Польшчу

Беларускія верталёты ў Польшчы / Eliza Kowalczyk, Facebook

Беларускія верталёты ў Польшчы / Eliza Kowalczyk, Facebook

У Мінску працягваюць адмаўляць, што беларускія верталёты заляталі ў Польшчу. У сераду ўвечары Мінабароны РБ паведаміла, што разам з МЗС падрыхтавала і перадала польскаму боку "падрабязныя даныя аб'ектыўнага кантролю палётаў" на памежжы 1 жніўня. І яны нібыта "пацвярджаюць адсутнасць якіх-небудзь падстаў для абвінавачвання ў парушэнні дзяржаўнай мяжы". Сцвярджаецца, што беларускія верталёты не набліжаліся бліжэй за 1900 метраў да дзяржаўнай мяжы. Аднак жыхары населеных пунктаў на польскім баку мяжы (той жа Белавежы) кажуць пра адваротнае. Ёсць і фотаздымкі, імі зробленыя.

Увечары 1 жніўня Мінабароны Польшчы заявіла пра парушэнне сваёй паветранай прасторы двума беларускімі верталётамі Мі-24 і Мі-8. Польскія вайскоўцы патлумачылі, што ў першай палове дня не пацвярджалі такое парушэнне, бо беларускія верталёты перамяшчаліся на нізкай вышыні, што абцяжарвала працу радараў. У МЗС Польшчы выклікалі часовага паверанага ў справах Рэспублікі Беларусь, а ў МЗС РБ — часовага паверанага ў справах Польшчы.

У адрозненне ад папярэдняй заявы ("адна бабка сказала"), Мінабароны РБ ужо ўстрымалася ад падобнай лексікі, больш характэрнай лукашэнкаўскаму МЗС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі