У Мінску прадстаўніка Ціханоўскай Лябедзьку асудзілі на 15 сутак арышту
У Мінску на 15 сутак адміністрацыйнага арышту асуджаны апазіцыйны палітык Анатоль Лябедзька. Яго справу разглядаў суд Цэнтральнага раёна сталіцы. Як паведамляюць праваабаронцы, судзя Юлія Густыр прызнала Лябедзьку вінаватым ва ўдзеле ў "несанкцыянаванай акцыі".
Апазіцыянера затрымалі 8 кастрычніка, суду ён чакаў за кратамі.
Анатоль Лябедзька — былы кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Днямі стала вядома, што Святлана Ціханоўская прызначыла яго адным з яе прадстаўнікоў па канстытуцыйнай рэформе. Ён мусіў каардынаваць працу грамадскай Канстытуцыйнай камісіі, якая распрацоўвае змены ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь узору 1994 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.