У Мінску праезд у грамадскім транспарце можа падаражаць да канца года
У Мінску праезд у грамадскім транспарце можа падаражаць на працягу бліжэйшых двух тыдняў, яшчэ да канца года. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на дзяржаўнае прадпрыемства "Мінсктранс". Дакладная дата не вядомая, паколькі адпаведны дакумент на сённяшні дзень знаходзіцца на дзяржаўнай экспертызе ў Міністэрстве юстыцыі.
Як мяркуецца, кошт на талоны павялічыцца на 10% (на 5 капеек) і складзе 55 капеек. Жэтоны ў метро і талоны ў кіроўцаў грамадскага транспарту будуць каштаваць 60 капеек (на экспрэс-маршрутах — 70).
Што да праязных білетаў на ўсе віды наземнага транспарту (у тым ліку і на разавыя паездкі), запісаных на карткі, то яны могуць падаражаць на 5%. Разглядаецца пытанне ўвядзення пяці розных праязных білетаў для наземнага транспарту: на 1, 2, 3 і 90 сутак, а таксама на 100 паездак.
Папярэдні раз кошт на праезд у грамадскім транспарце Мінска падымаўся ў снежні 2015 года.
Як паведамляла Еўрарадыё, днямі з'явілася неафіцыйная інфармацыя, што праезд у грамадскім транспарце можа падаражаць і ў рэгіёнах нашай краіны.