У Мінску прайшоў "Марш абураных беларусаў" (онлайн)
17 лютага ў Мінску прайшоў "Марш абураных беларусаў". На яго суграмадзян заклікалі кандыдаты ў прэзідэнты 2010 года Мікалай Статкевіч і Уладзімір Някляеў.
Палітыкі заклікалі грамадзян краіны пратэставаць супраць дэкрэта №3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства", вядомага пад назвай "дэкрэта аб дармаедах". Партыя БНФ, рух "За Свабоду" і "Гавары праўду" адмовіліся падтрымоўваць сённяшнюю акцыю.
Перад пачаткам акцыі Мікола Статкевіч паведаміў, што ўдзельнікі плануюць прайсці шэсцем з Кастрычніцкай плошчы да Міністэрства па падатках і зборах.
Удзел у Маршы прынялі дзве-тры тысячы чалавек. На мітынгу каля Палаца Рэспублікі адбыўся кароткі імправізаваны мітынг, пасля чаго ўдзельнікі прайшлі па цэнтры сталіцы да Міністэрства па падатках і зборах. Акцыя доўжылася прыкладна 1 гадзіну і 15 хвілінаў.