У Мінску развіталіся з народным паэтам Нілам Гілевічам (фота)
У Мінску развіталіся з народным паэтам Нілам Гілевічам. У Свята-Петрапаўлаўскі сабор, дзе праходзіла адпяванне, у пятніцу прыйшлі тысячы людзей. Былі і прадстаўнікі ўлады — міністр інфармацыі Лілія Ананіч і міністр культуры Барыс Святлоў. Прыйшлі былыя кіраўнікі дзяржавы — Станіслаў Шушкевіч і Мечыслаў Грыб.
Ніл Гілевіч памёр 29 сакавіка на 85-м годзе жыцця. Яго пахаваюць на Кальварыйскіх могілках каля магілы жонкі. Гілевіч быў апошнім народным паэтам, які жыў сярод нас.