У Мінску правядуць вечар памяці журналіста Паўла Шарамета

У Мінску правядуць вечар памяці журналіста Паўла Шарамета

У Мінску правядуць вечар памяці журналіста Паўла Шарамета. Мерапрыемства адбудзецца ў сталічнай галерэі “Ў”, у дзень нараджэння Шарамета, арганізуе вечар Беларусая асацыяцыя журналістаў.

Удзел у вечары возьмуць родныя і калегі Паўла. Гасцям пакажуць урыўкі з яго відэаінтэр’ю і фільмаў, архіўныя фотаздымкі, калегі падзеляцца сваімі ўспамінамі. Таксама БАЖ звернецца да калег Паўла ў Кіеве і Маскве з просьбай запісаць відэазвароты да ўдзельнікаў вечара памяці. Мяркуецца, што перад прысутнымі выступяць беларускія музыкі.

Павел Шарамет загінуў у Кіеве 20 ліпеня 2016 года ў выніку замаху на яго жыццё. Следства адпрацоўвала чатыры версіі забойства: асабістыя непрыязныя адносіны з загінулым; прафесійная дзейнасць; дэстабілізацыя становішча ў Кіеве; памылка (машына, у якой быў узарваны Шарамет, належала ўладальніцы газеты “Украинская правда” Алёне Прытуле).

Павел Шарамет пахаваны на Паўночных могілках пад Мінскам.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі