У Мінску прайшла масавая акцыя аўтамабілістаў (фота, відэа)
Увечары 7 жніўня ў Мінску прайшла масавая акцыя аўтамабілістаў. Кіроўцы сігналілі, паказвалі белыя стужкі і бранзалеты, з салонаў легкавікоў гучала "Перамен!". ДАІ, каб спыніць гэты пратэст, давялося ў чарговы раз перакрываць праспект Незалежнасці. Некаторыя аўтамабілі спынялі. Але акцыя праходзіла ў розных раёнах сталіцы. Яе падтрымалі раварысты, якія распачалі сваю чарговую масавую паездку па Мінску. І зноў на вуліцах з'явіліся аўтазакі...
Акцыя праводзілася ў падтрымку двух дыджэяў Уладзіслава Сакалоўскага і Кірыла Галанава, асуджаных 7 жніўня на 10 сутак за тое, што напярэдадні паставілі на дзяржаўным мерапрыемстве песню "Перамен!".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.