У Мінску прайшло развітанне з Народным артыстам Сяргеем Жураўлём (фота)

У Купалаўскім тэатры адбылося развітанне з Народным артыстам Беларусі Сяргеем Жураўлём. Пра яго смерць стала вядома 14 жніўня. 

На развітанне з артыстам прыйшлі чыноўнікі і вядомыя дзеячы культуры. Так, прысутнічаў міністр культуры Барыс Святлоў, намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карепнка. Са словам пра артыста выступіў галоўны рэжысёр Купалаўскага тэатра Мікалай Пінігін. Развітацца з калегам прыйшлі драматург Аляксей Дудараў, рэжысёр Валерый Мазынскі, былы купалавец, а цяпер кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька. 

Сяргей Журавель нарадзіўся ў Мінску 1 чэрвеня 1954 года. Ён працаваў у Тэатры юнага гледача, Маладзёжным тэатры. З 2009 года стаў акцёрам Купалаўскага тэатра. У 2011 годзе быў узнагароджаны званнем Народнага артыста Беларусі. Сяргей Журавель вядомы таксама па шматлікіх ролях у беларускіх і расійскіх фільмах — зняўся больш чым у 60 стужках. Сярод іх — "Дастыш Фантастыш", "Масакра", "Псеўданім "Албанец"", "Скрасці Бельмандо", "Дзяржаўная мяжа" ды іншыя.

Памёр народны артыст Беларусі акцёр Сяргей Журавель

Ігар Карпенка, намеснік старшыні Гарвыканкама

Генадзь Давыдзька, кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі

Міністр культуры Барыс Святлоў

Галоўны рэжысёр Купалаўскага тэатра Мікалай Пінігін

Аляксей Дудараў, драматург

Валерый Мазынскі, рэжысёр

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі