У Мінску прайшоў паказ вінтажнага і перашытага адзення "My Muse" (фотарэпартаж)
Паказ вінтажнага адзення "My Muse", 4 красавіка 2019 г. / Еўрарадыё
4 красавіка ў Falcon Club ў рамках Brands Fashion show прайшоў паказ вінтажнага адзення "My Muse". На подыуме былі прадстаўлены не толькі вінтажныя рэчы, але і рэчы, пераробленыя на сучасны лад. Арганізатары адзначаюць, што такім паказам хацелі падняць важную экалагічную праблему празмернасці рэчаў. У якасці мадэлей на подыум выйшлі падлеткі 12-16 гадоў. Пра тое, як праходзіў паказ "My Muse" — у фотарэпартажы Еўрарадыё.