У Мінску прэзентавалі новую форму жыроўкі (фота)

У Мінску прэзентавалі новую форму жыроўкі (фота)

У пятніцу, 29 красавіка, у Мінску прэзентавалі новую форму жыроўкі (паведамлення пра памер аплаты за жыллёва-камунальныя паслугі). Яе распрацавалі спецыялісты Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Як паведамляе БЕЛТА, жыроўка стала двухбаковай. Як мяркуюць чыноўнікі, яна больш простая для разумення змешчанай інфармацыі. На адным баку жыроўкі — звесткі пра налічаную плату за жыллёва-камунальныя паслугі, на другім баку — дадатковая інфармацыя (па асабовым рахунку, жылым доме, расшыфроўка фактычных затрат).

У Мінску прэзентавалі новую форму жыроўкі (фота)
Фота: БЕЛТА
У Мінску прэзентавалі новую форму жыроўкі (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі