У Мінску прыдумалі, як змагацца з затапленнем станцый метро

Уваход на станцыі метро пасля рамонту

Уваход на станцыі метро пасля рамонту / blizko.by

У Мінскім метрапалітэне прыдумалі, як змагацца з затапленнем станцый метро падчас залеваў, піша blizko.by

Магутная залева, якая абрынулася на Мінск 18 ліпеня, затапіла ў тым ліку і станцыі метро. Часова закрытыя для пасажыраў былі станцыя "Парк Чалюскінцаў", вестыбюль станцыі "Усход". У сацсетках з'явіліся відэа, як вадаспады сцякаюць па прыступках спуску на платформу станцыі "Усход".

Пасля гэтага метрапалітэн зачыніў некаторыя з выхадаў з названых станцый метро на рамонт. Падчас яго на выхадах павялічылі колькасць прыступак, каб не дапусціць ваду з вуліц на станцыі метро. Калі раней на выхадах з метро была адна невялікая прыступка, дык цяпер іх зрабілі дзве-чатыры — атрымаўся высокі подыум. Месцамі паставілі ўжо і пандусы.

Тг-канал "Спадчына" раскрытыкаваў гэтае архітэктурнае рашэнне:

"Парэнчы мусяць пачынацца на пэўнай адлегласці ад краю верхняй прыступкі, каб за іх можна было ўхапіцца не навісаючы над лесвіцай — парушана.

Тры прыступкі патрабуюць таксама сваіх парэнчаў — парушана.

Колькасць прыступак у адным маршы — парушана.

Вузкія "крылышкі" верхняй платформы — патэнцыйна небяспечна месца.

Зроблена ў занадта кароткія тэрміны — відавочна, праект не распрацоўваўся і экспертызу не праходзіў (бо і не прайшоў бы)".

У Мінску прыдумалі, як змагацца з затапленнем станцый метро
Уваход на станцыю метро пасля рамонту / blizko.by
У Мінску прыдумалі, як змагацца з затапленнем станцый метро
Уваход на станцыю метро пасля рамонту / blizko.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі