Дзясяткі затопленых вуліц і закрытыя станцыі метро — наступствы дажджу ў Мінску
Наступствы моцнага дажджу ў Мінску
Пасля дажджу ў Мінску падтоплены шэраг вуліц, а таксама некалькі падземных пераходаў і будынкаў. У МНС кажуць, што станам на 13.00 пад вадой застаюцца 38 участкаў дарог, падтоплены адзін паркінг, будынак і два падземныя пераходы.
Самы складаны ўчастак, паводле іх ацэнак, — раён станцыі метро "Парк Чалюскінцаў". Ратавальнікі адпампоўваюць тут ваду з дапамогай мотапомпаў. Станцыю метро часова закрывалі, але ўжо адкрылі. Быў зачынены таксама вестыбюль на станцыі метро "Усход".
У сацсетках таксама з'явіліся фота падтопленых гандлёвых цэнтраў і Камароўскага рынку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.