У Мінску п’яны памачыўся на танк ля Дома афіцэраў — завялі справу

У Мінску п’яны памачыўся на танк ля Дома афіцэраў — завялі справу

Пракуратура Мінска распачала крымінальную справу за знявагу помніка абаронцам Айчыны паводле ч.2 арт.346 КК (знявага над гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі).

Інцыдэнт здарыўся некалькі дзён таму: група нецвярозых грамадзян, у тым ліку раней судзімых, гуляла раніцай каля Дома афіцэра і “дазволіла сабе недапушчальныя паводзіны ў грамадскім месцы” — адзін з мужчын залез на пастамент помніка ў выглядзе танка, а другі справіў малую патрэбу на пастамент. У кампаніі было таксама дзве жанчыны, якія здымалі гэтыя дзеянні на відэа.

Кампанію затрымаў АМАП і даставіў у Цэнтральны РУУС. Цяпер вінаватым пагражае да 3 гадоў зняволення, перадае TUT.by

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі