У Мінску развіталіся з генералам Валерыем Фраловым (фота)

Развітанне з генералам Валерыем Фраловым адбылося ў Мінску. Пахаванне палітыка пройдзе ў сераду, 12 лістапада, у Гродне. 

Скрабец: У Фралова была моцная падтрымка ў Расіі

Валерый Фралоў нарадзіўся ў Мінску ў 1947 годзе. Прайшоў шлях ад камандзіра танкавага ўзвода да камандзіра армейскага корпуса Узброеных Сіл Беларусі (апошнюю пасаду займаў у 1994-2000 гадах), генерал-маёр. У пачатку 2000-х быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, уваходзіў у дэмакратычную дэпутацкую групу "Рэспубліка". Пазней далучыўся да сацыял-дэмакратычнага руху, уваходзіў у кіраўніцтва Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). У 2006 годзе спрабаваў балатавацца ў прэзідэнты ў якасці кандыдата, але не сабраў патрэбную колькасць подпісаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі