У Мінску развіталіся з Міхалам Анемпадыставым (фота, відэа)
25 студзеня ў Мінску каля тысячы чалавек развіталіся з Міхалам Анемпадыставым. Стваральнік культавага “Народнага альбома”, паэт, мастак, мастацтвазнаўца памёр 24 студзеня пасля інсульту на 54-м годзе жыцця. Яго пахаваюць на Чыжоўскіх могілках.