З-за каранавіруса "Народны альбом" не загучыць 16 красавіка
З-за каранавіруса "Народны альбом" не загучыць 16 красавіка ў Мінску. Канцэрт перанеслі на кастрычнік. Пра гэта Еўрарадыё распавёў адзін з музыкаў, занятых у канцэрце. Рашэнне было прынятае 19 сакавіка.
"Народны альбом" — легендарны музычны праект на вершы Міхала Анемпадыстава. У ім задзейнічана шмат музыкаў не толькі з розных калектываў, але і з розных краін. Пра тое, што планавалася, можна пабачыць і пачуць на відэа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.